У Арцёма ломіць цела, баліць галава, другія суткі трымаецца тэмпература, ён не адчувае пахаў. Але дыягназ «кавід» яму не ставяць, як і адмовіліся браць у хлопца аналіз, піша «Новы час».

Турэмны доктар прызначыў Арцёму пасцельны рэжым, але, нягледзячы на гэта, хлопца ў такім стане хочуць этапаваць з «Валадаркі». Магчыма, у калонію альбо ў Жодзіна.

Арцёма Баярскага 9 снежня асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Алена Шылько назвала хлопца вінаватым у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» (нібыта ён адміністраваў тэлеграм-канал і чат «Мая краіна Беларусь») і ва ўдзеле «у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Арцём пакуль застаецца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

20-гадоваму студэнту Арцёму Баярскаму, які адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі, далі пяць гадоў калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0