Нядаўна Вярхоўны суд ліквідаваў заснавальніка газеты — Таварыства беларускай мовы. Таму мусіць спыніць свой выхад і «Наша слова», якое бесперапынна выходзіла з сакавіка 1990 года.

Галоўны рэдактар газеты Станіслаў Суднік у развітальным слове, надрукаваным у апошнім выданні, анансаваў, што з 5 студзеня 2022 года пачне выходзіць электронная газета «Наша слова.pdf». І гэта будзе не электронная версія «Нашага слова», а новая газета. 

«Не падаем духам, беларусы. Не спыняемся ні на хвіліну. Гэта наша зямля, гэта наша краіна, гэта наша мова. Мы і толькі мы ў адказе за іхнюю будучыню», — завяршыў сваё выступленне Станіслаў Суднік.

Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0