Змена правіл, па словах фанатаў, звязана «з апошнімі палітычнымі падзеямі». Цяпер яны абвясцілі аб «строгім байкоце» любых матчаў «Дынама» на тэрыторыі Беларусі — у тым ліку нельга хадзіць на звычайную трыбуну.

Таксама аўтары заявы засведчылі, што «асабістыя адносіны больш ніколі не будуць асновай заяў аб дружбе тусовак-сектараў-рухаў», а таму яны разрываюць саюз з фанатамі маскоўскага ЦСКА: «На нашай трыбуне маюць права вешаць свае банэры нашы браты па крыві і сябры з «Дынама Брэст» і «Маладзечна»! Гэтак жа і нашы сцягі могуць з'яўляцца толькі на гэтых трыбунах!».

Фанаты забараняюць любыя дагаворныя сустрэчы «у фармаце «стрел», «накрывов» на тэрыторыі Беларусі» і выкарыстанне на сектары сімволікі з камуністычнымі выявамі і савецкім падтэкстам.

А ўся фанацкая атрыбутыка абавязаная быць на беларускай мове альбо яе версіі на лацінцы, «бо нацыянальная мова — падмурак самавызначэння, а мы — ніхто іншыя, як авангард нашай нацыі».

Асобны пункт заявы — што ўкраінскія фанаты «і ўсе варушнякі з іх блока — больш не з'яўляюцца нам ворагамі».

Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0