Мінздароўя паведамляе, што сёння ў тэстах чатырох пацыентаў выявілі новы варыянт каранавіруса — «амікрон». Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам у краіне.
Ва ўсіх пацыентаў адзначаецца лёгкае працяканне інфекцыі.
Мінздароўя таксама паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1493 выпадкі кавіду, а выпісаныя 1699 чалавек.
За мінулыя суткі памерлі 15 чалавек, зробленыя 27 593 тэсты.
Сімптомам «амікрона» можа быць высыпка на скуры
У амікрон-штама назвалі два спецыфічныя сімптомы для прышчэпленых людзей
Даследаванні: «Амікрон» мякчэйшы за папярэднія хвалі, людзі радзей трапляюць у бальніцу





