Чэчка яшчэ ў верасні быў асуджаны на 6 месяцаў абмежавання волі. На працягу года ён не мае права набліжацца да маці бліжэй, чым на 50 метраў і звязвацца з ёй. Суд абавязаў яго ўстрымацца ад злоўжывання алкаголем.

29 снежня апеляцыю разглядаў акруговы суд у Ольштыне, яго рашэнне канчатковае, піша pap.pl.

Гаворка ідзе пра «фізічныя і псіхалагічныя здзекі». Чэчка пераехаў у аднапакаёвую кватэру маці ў жніўні мінулага года. Ён злоўжываў алкаголем і тэрарызаваў яе, прымушаў удзень і ўначы сядзець на кухні. 7 мая ён збіў сваю маці (біў па галаве), пагражаў яе забіць. Эміль Чэчка тады затрымліваўся паліцыяй.

Нагадаем, што 16 снежня Чэчка збег у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. У Польшчы выдалі ордар на яго арышт, на радзіме за дэзерцірства яму пагражае да 10 гадоў зняволення. Ён даў некалькі інтэрв'ю беларускім дзяржСМІ, дзе казаў, што ўдзельнічаў у расстрэлах мігрантаў і валанцёраў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0