Фота ТАСС

Фота ТАСС

«Тая акалічнасць, што Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне, якое робіць немагчымым прымяненне смяротнага пакарання ў Расіі на дадзеным гістарычным этапе яе развіцця, не выключае магчымасці вяртання да гэтай меры пакарання ў будучыні», — лічыць Зоркін.

Пытанне аб прымяненні вышэйшай меры пакарання не можа быць закрытае, пакуль ёсць наўмысныя забойствы, піша Зоркін. Паводле яго слоў, многае залежыць ад агульнай прававой сітуацыі ў Расіі, ад таго, наколькі далёка краіна зможа рушыць наперад у справе стварэння «моцнага, упэўненага ў сабе правапарадку». Уведзены ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне ён назваў «саступкай, адыходам ад патрабаванняў прававога прынцыпу роўнасці».

Мараторый на смяротнае пакаранне ў Расіі з'явіўся 1997 годзе, калі Расія ўступіла ў Раду Еўропы і падпісала пратакол да Канвенцыі аб абароне правоў чалавека аб адмене смяротных прысудаў у мірны час. Пратакол не быў ратыфікаваны, але з гэтага моманту смяротнае пакаранне ў Расіі забаронена ўжываць згодна з Венскай канвенцыяй. Дэ-факта смяротнае пакаранне ў краіне не ўжываецца з 1996 года, пры гэтым у Крымінальным кодэксе такое паняцце ёсць.

У Беларусі ж прымяняецца смяротнае пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0