«Падзенне нараджальнасці — сур'ёзная праблема для ўсіх дзяржаў, таму ўрад думае над тым, як стымуляваць нараджальнасць. Пры гэтым нізкая нараджальнасць не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад матэрыяльных выгад», — адзначыў Галоўчанка.

«Мы бачым, і гэта паказваюць нашы даследаванні і сацыялагічныя апытанні, што нараджальнасць не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад матэрыяльных выгад. Тут граюць ролю вельмі шмат фактараў: гэта і кар'ерныя нейкія рэчы, гэта значыць, падыход такі: спачатку трэба зрабіць кар'еру, а потым, калі ты ўжо дамогся нейкіх вышынь, то можна падумаць і пра дзяцей. А потым на дзяцей ужо не застаецца часу або біялагічных магчымасцяў», — распавёў Галоўчанка.

Тым не менш, фактар выплаты сямейнага капіталу мае пэўную матывіровачную функцыю. Урад цяпер разглядае магчымасць увядзення сямейнага капіталу, пачынаючы з нараджэння другога дзіцяці, супастаўляючы гэтую досыць сур'ёзную выплату з магчымасцямі бюджэту, дадаў прэм'ер-міністр.

Цяпер сямейны капітал у Беларусі прызначаецца сем'ям пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга або наступных дзяцей.

З 2015 па 2019 год ён складаў 10 тысяч даляраў, з 2020-га капітал прызначаюць у рублях. Цяпер ён складае 23 737,5 рубля. Гэта каля 9324 даляраў па курсе Нацбанка на 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0