Дырэктар заапарка ў ролі тыгра атрымлівае «кулю» з транквілізатарамі. Скрыншот з відэа

Дырэктар заапарка ў ролі тыгра атрымлівае «кулю» з транквілізатарамі. Скрыншот з відэа

У Адэсе дырэктар заапарка Ігар Белякоў вырашыў арыгінальна павіншаваць жыхароў горада з надыходзячым Новым годам. Для гэтага ён разам з іншымі работнікамі заапарка зняў пацешны кліп. Сам дырэктар для яго здымак пераўвасобіўся ў тыгра.

Святочны кліп ужо апублікавалі на YouTube-канале Адэскага заапарка.

Паводле сюжэту відэа дырэктар у касцюме тыгра грае ролю гадаванца заапарка і збягае з клеткі. Пасля гэтага ён ледзь не нападае на жанчыну, а калі тая спрабуе залезці на дрэва і выратавацца ад раз'юшанага «драпежніка», ён хапае яе за азадак, што на відэа паказалі буйным планам.

Затым тыгр бегае па заапарку і палохае людзей, а неўзабаве ў яго страляюць. Дырэктар у ролі жывёлы атрымлівае «кулю» з транквілізатарамі, пасля чаго яго забіраюць назад у клетку.

Усё гэта праходзіць пад песню пра Новы год, якую выконвае сам дырэктар.

Відэа выклікала ў гледачоў бурную рэакцыю. У каментарах да роліка і пастоў з ім у сацыяльных сетках украінцы пішуць, што сюжэт кліпа даволі дзіўны, а паводзіны самога дырэктара выклікаюць шмат пытанняў.

Але для Ігара Белякова падобнае відэа — не першае. У 2019 годзе ён запісаў навагодняе відэавіншаванне ў касцюме пацука. Дырэктар тады хадзіў па заапарку і рабіў «добрыя справы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0