Раніцай дыспетчарка Ляхавіцкай аўтастанцыі паведаміла ў міліцыю, што са стаянкі аўтастанцыі знік аўтобус. Па камерах назірання ўдалося высветліць, што апоўначы невядомы хадзіў па паркоўцы, залез у адзін з транспартных сродкаў, які праз некаторы час пачаў рух з адключанымі фарамі.

Аўтобус знайшлі ў Дзяржынску за 120 кіламетраў ад Ляхавічаў, а ўгоншчыка затрымалі. 27-гадовы мужчына растлумачыў, што прыехаў да сябра з Дзяржынска, а пасля той знік. У выніку маладзён позна вечарам вырашыў паехаць дадому, але высветлілася, што першы аўтобус будзе толькі раніцай.

Таму было вырашана адправіцца дадому самому за стырном скрадзенага аўтобуса. Цяпер мужчыну пагражае да 6 гадоў турмы.

Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0