Па афіцыйных дадзеных, з 2020 года назіраецца павелічэнне колькасці грамадзян Беларусі, якія з’язджаюць за мяжу і застаюцца там. У міліцыі называюць дзве прычыны: попыт на беларускіх спецыялістаў і стабілізацыю абстаноўкі ва Украіне, куды вярнуліся ўкраінцы, якія некалькі апошніх год жылі ў Беларусі, адпаведна, і новых украінцаў у нас не паболела. 

Чаму замежнікі прыязджаюць у Беларусь? Уз’яднанне сям’і, рэпатрыяцыя этнічных беларусаў і, вы не паверыце, для пражывання ў краіне «са стабільнай эканомікай, палітычнай сітуацыяй, а таксама дастаткова высокім узроўнем жыцця ў параўнанні з іншымі краінамі СНД». 

У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м скарацілася колькасць замежных грамадзян, якія прыязджаюць у Беларусь на працу. У асноўным гэта былі рабочыя з Расіі, Кітая, Украіны і Узбекістана. Беларусы ж часцей за ўсё выязджаюць на працу ў Польшчу, Літву і Расію. 

Як міграцыйныя ўлады плануюць вырашаць праблему? Выдаваць дазволы на сталае пражыванне замежнікам, якія маюць падставы для набыцця тут грамадзянства, таксама па спрошчаным парадку выдаваць грамадзянства беларусам, якія раней пражывалі ў краіне або нарадзіліся тут, даваць міграцыйныя льготы замежным студэнтам і выпускнікам, якія вучыліся ў Беларусі, і высокакваліфікаваным работнікам, а яшчэ кампенсаваць замежнікам расходы на пераезд у Беларусь і першапачатковае ўладкаванне (на гэта з бюджэту выдзяляць 383 840 рублёў).

І самая цікавая прапанова ад уладаў — правядзенне інфармацыйнай кампаніі за мяжой, Беларусь будуць рэкламаваць як краіну для працы і жыцця. Да 2025 года ўлады разлічваюць атрымаць міграцыйны прырост у 20 тысяч чалавек. 

Як пандэмія змяніла міграцыю ва Усходняй Еўропе ў адваротны бок

Беларусы збіраюць подпісы супраць забароны на выезд з краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0