З якім пачуццём рыхтуешся да этапавання?

— Вельмі люблю падарожнічаць. Чакаю з нецярпеннем. Да новых выпрабаванняў і ўмоў гатовая.

Як спраўляешся з адзінотай у камеры?

— Мае сукамернікі — гэта кнігі найлепшых пісьменнікаў. Што казаць, калі я размаўляю непасрэдна з вялікім Арыстоцелем. А калі трэба расслабіцца — перачытваю «Гары Потэра».

Ты ўсё яшчэ верыш у сваю фразу «Я магу ўсё змяніць»?

— Абсалютна, бо першае, што ўсе мы ўжо зрабілі — мы змяніліся.

Топ-3 падзей за год.

1. Незабыўныя спатканні з татам.

2. Неверагодныя сустрэчы з Максам падчас суда.

3. Асабістыя дасягненні: больш за 120 прачытаных кніг, фізпадрыхтоўка (асабліва бег па марозе).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?