Дзмітрый распавёў, што да яго дадому прыйшлі ў 9.30 10 снежня «чалавек 8 з пісталетамі і шчытамі». На яго думку, гэтага «нішто не прадвяшчала». Яму паведамілі, што на яго «паступіла заява».

Па яго словах, падчас ператрусу нічога не знайшлі, забралі тэлефон, ноўтбук і павезлі ў ГУБАЗік. «Там знайшлі адзін рэпост у асабістыя паведамленні з «Зеркала». Гэта быў артыкул пра бізнэс».

У панядзелак у 12.00 суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд па скайпе па арт. 19.11 ч2 КААП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Дзмітрый Досаў — венчурны інвестар і ІТ-прадпрымальнік. Быў CEO і кафауўндэрам кампаніі Humansee Labs і заснавальнікам праекта The Heroes Media.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0