— Аляксандр Генадзевіч, чым вы цяпер займаецеся, калі не сакрэт?

— Усё банальна проста: я на пенсіі.

— Можа, недзе кансультуеце ці навуковай дзейнасцю займаецеся?

— Не.

— У вас жа імя, аўтарытэт! Няўжо не паступала ніякіх прапаноў па рабоце?

— Былі. Але не з дзяржаўных клінік.

— А чаму не пагадзіліся на кансультацыі, напрыклад, у тым жа «ЛАДЭ» або любым іншым медцэнтры?

— Ёсць дабаўка за доктарскую ступень, і калі яе атрымліваць, то нельга нідзе працаваць. Я не хацеў яе губляць.

— Гэта нейкая значная сума?

— Не, крыху больш за 500 рублёў.

— Калі б працаўладкаваліся, у грошах, напэўна, выйгралі б.

— Вядома. Але я так вырашыў.

— Вам летась падпалілі дачу. Ці знойдзеныя тыя, хто гэта зрабіў, і ці скончылася расследаванне па гэтай справе?

— Не скончылася.

Крымінальную справу прыпынілі, а таго, хто гэта зрабіў, не знайшлі.

Дача Аляксандра Мрочака пасля падпалу.

Дача Аляксандра Мрочака пасля падпалу.

— Вы казалі, што хварэлі. Каранавірус?

— Не, на кавід я перахварэў яшчэ вясной. І, дарэчы, потым вельмі няўтульна сябе адчуваў. Гэта была адна з прычын, чаму я не пайшоў на працу.

— Вы былі прышчэпленыя ці не?

— Ужо пасля прышчапіўся.

— Падчас хваробы ў бальніцу не патрапілі?

— Не, дома адляжаўся. Перанёс нібыта адносна лёгка, але потым сутыкнуўся з посткавіднай рэчаіснасцю. Напрыклад, прабегчыся трэба, а ў цябе такая аддышка!

— Цяпер ужо адпусціла? Кажуць жа, што посткавідны сіндром можа цягнуцца доўга…

— Ёсць нейкія нюансы, але з іншага боку — і ўзрост ужо! Ідзі разбярыся, што ад чаго.

— Зʼязджаць з краіны не плануеце? Калі не памыляюся, у вас сын у Іспаніі жыве…

— Магчыма, да сына паеду. Але пакуль тут…

Калектыў РНПЦ «Кардыялогія» вітаў звольненага лукашэнкаўцамі дырэктара Мрочака 4-хвіліннай авацыяй. А Піневічу зладзілі абструкцыю

«Звальняючы такіх ікон, як Мрочак і Мартаў, сістэма паскарае ад'езд тых, хто яго адкладваў»: чысты адток медыкаў толькі за студзень — 724 чалавекі

Апальнаму акадэміку Мрочаку падпалілі дачу, пакінулі запіску з пагрозамі і акрываўленую ляльку

30 чалавек дапамагалі кардыёлагу Аляксандру Мрочаку разбіраць спаленае лецішча. Сярод іх акадэмік і прафесар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0