Фота: pasienis.lt

Першыя тры падазроныя аб'екты былі заўважаныя ў Нёмане ў чацвер з верталёта памежнай службы, які аблятаў тэрыторыю. Літоўскія памежнікі, атрымаўшы сігнал, спусцілі на ваду маторную лодку і выцягнулі на бераг тры плыты. Высветлілася, што пад поліэтыленавай плёнкай на іх былі цыгарэты беларускай вытворчасці марак «Фэст», NZ Gold і «Мінск». Да ўсіх трох плытоў былі прымацаваныя GPS-трэкеры, да аднаго — мабільны тэлефон.

Пяць такіх жа плытоў з цыгарэтамі выцягнулі з Нёмана памежнікі каля Друскінінкая ў суботу. Хоць гэтым разам кантрабандысты былі хітрэйшыя: яны засыпалі фабрычныя цыгарэтныя скрынкі брудам, лёдам і кавалкамі замерзлага снегу, каб гэта ўсё было падобна на звычайныя крыгі. А дзявяты груз быў затрыманы позна ўвечары ў нядзелю.

Усяго за апошнія дні ў рукі супрацоўнікаў Літоўскай памежнай службы ў раёне Друскінінкая трапілі такім чынам 9 самаробных плытоў, на якіх у Літву плылі 754 упакоўкі цыгарэт Fest, NZ Gold і «Мінск». Такая колькасць цыгарэт з улікам усіх падаткаў каштуе больш за 50 тысяч еўра.

Мяжа Беларусі з Літвой 17 кіламетраў праходзіць па Нёмане. Кантрабандны груз звычайна спускаюць у раку з берага ў Беларусі з разлікам, што рачная плынь прынясе яго на літоўскі бок. А там ужо плыты з цыгарэтамі падбіраюць іншыя людзі і вязуць іх углыб краіны. Адсочванне месцазнаходжання плытоў вядзецца кантрабандыстамі праз прымацаваныя да іх прылады GPS.

Літоўскія мытнікі затрымалі груз кантрабандных цыгарэт на 2,7 млн еўра

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру