У Беларусі хочуць забараніць трымаць і разводзіць дома некаторых дзікіх жывёл. Прытым не толькі ў кватэрах або прыватных дамах, але і ў садаводчых таварыствах ды дачных кааператывах. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прагаласавалі за змены ў заканадаўства аб жывёльным свеце.

Паводле гэтага закона пад забарону патрапяць доўгія і атрутныя змеі, асобныя віды павукоў, вараны і кракадзілы. Акрамя таго, у ім апынуцца жывёлы, якія больш за 70 сантыметраў вышынёй у карку, буйныя каціныя, сабачыя, мядзведжыя, буйныя грызуны, да прыкладу бабры, дзікабразы. Нельга будзе мець дома і малпачку, бо любыя прыматы таксама апынаюцца па-за законам.

Але тыя жывёліны, якія з'явіліся ва ўладальнікаў да ўвядзення забароны, ад закона не пацерпяць. Гаспадарам будзе дазволена пакінуць іх у сябе да натуральнай смерці істоты.

Таксама вызначаць пералік жывёл, якіх можна будзе трымаць у кантактных заапарках.

Памятаеце медзведзянятка, якое знайшлі пад Лагойскам? Стаў вядомы яго далейшы лёс

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру