Цяпер гэты артыкул прадугледжвае адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі тэрмінам до трох гадоў.

Хоць Следчы камітэт пакуль не называе імён і прозвішчаў абвінавачаных, пад апісанне аднаго з іх цалкам падыходзіць 59-гадовы бяздомны з Мінска Аляксандр Кутас, якога ў гэтым годзе ўжо 10 разоў кідалі на «суткі» па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту. А дагэтуль ён адбыў 22 гады ў месцах пазбаўлення волі.

Звычайнае месца затрымання Аляксандра — станцыя метро «Каменная Горка». Пратаколы на яго складаліся за плакаты, на якіх звычайна быў намаляваны сцяг БССР і напісаныя просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за БЧБ-плакат з надпісам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагера і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь»

У Беларусі сілавікі часта падсажваюць бяздомных людзей да «палітычных» арыштантаў, каб пагоршыць умовы іх утрымання. Як правіла, у іх вошы і іншыя праблемы з гігіенай, часам псіхічныя захворванні. Але, па сведчаннях сукамернікаў Кутаса, Аляксандр тут выключэнне. Ён вельмі акуратны, а перад сном нават чытаў ім свае ўласныя вершы.

Праваабаронцы ўжо адзначылі, што ў сувязі з пераследам па новым крымінальным артыкуле Аляксандр Кутас будзе прызнаны палітзняволеным: палітычныя падставы яго пераследу відавочныя.

Другая крымінальная справа па гэтым артыкуле заведзена на 48-гадовую жанчыну. Яе месцазнаходжанне цяпер высвятляецца.

Бяздомны з Мінска ўжо адбыў каля 80 сутак. Учора яго арыштавалі яшчэ на 20 за БЧБ-плакат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0