Фота ілюстрацыйнае

Электрыфікацыя ўчастка Калінкавічы — Жлобін пачалася ў 2018 годзе. За гэты час пабудаваныя дзве цягавыя падстанцыі, тры раёны кантактнай сеткі, іншыя аб'екты.

Дзякуючы гэтай лініі, значна спросціцца чыгуначная камунікацыя як паміж самімі гэтымі населенымі пунктамі, так і з Мінскам.

Удасканаляцца і грузавыя перавозкі: у першым паўгоддзі будзе арганізаваны грузавы рух на электрацязе са станцыі Барбароў, якая абслугоўвае Мазырскі НПЗ, у кірунку Калінкавічы — Жлобін.

Раней прэс-служба БЧ паведамляла, што з 28 снежня па новаадкрытым маршруце будуць курсіраваць два пасажырскія цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа — № 876/875 і № 874/873. Яны будуць адпраўляцца з Калінкавічаў у 6:02 і 18:22 адпаведна, з Мінска — у 20:48 і 14:00.

Цягнікі будуць рабіць прыпынкі на станцыях Светлагорск-на-Бярэзіне, Жлобін, Чырвоны Бераг, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

Уладзімір Марозаў падчас адкрыцця новай лініі паведаміў таксама, што Беларуская чыгунка набыла 10 сучасных электрацягнікоў. Шэсць ужо пастаўленыя, а чатыры павінны быць у першым паўгоддзі 2022 года.

Беларуская чыгунка прызначыла яшчэ 16 дадатковых цягнікоў у навагоднія і калядныя святы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру