Са зменаў, якія адразу кідаюцца ў вочы і пра якія не раз казалі, — гэта з'яўленне новага выбарнага органа, Усебеларускага народнага сходу. Згодна з праектам новай Канстытуцыі, ён будзе збірацца раз на год. Агульная колькасць членаў УНС можа дасягаць 1200 чалавек. 

УНС зможа прызнаваць ці не прызнаваць выбары, уводзіць надзвычайнае становішча, а таксама выбіраць суддзяў Канстытуцыйнага суда і гэтак далей.

Таксама ў праекце павысілі мінімальны ўзрост прэзідэнта і ўвялі дадатковыя абмежаванні. Так, па новай Канстытуцыі прэзідэнтам зможа быць:

  • грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні,
  • не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам,
  • які пастаянна пражывае ў Беларусі не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі,
  • які не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або дазволу на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, што дае права на льготы і іншыя перавагі.

Таксама згодна з праектам, прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, адна і тая ж асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны.

Асобна ў артыкуле 89 прапісана, што прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, валодае недатыкальнасцю і «не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў». 

Дадаткова адзначаецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, пажыццёва становіцца членам Савета Рэспублікі, а таксама з'яўляецца дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

Таксама ў праекце прыбралі з артыкула 18 фразу пра тое, што «Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай».

З праектам можна азнаёміцца па спасылцы.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюць у Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі:

па электроннай пошце [email protected];

з дапамогай запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by;

у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру