ТАСС

ТАСС

Суд паўторна разгледзеў справу Дзмітрыева па абвінавачванні ў распусных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да яго непаўналетняй прыёмнай дачкі, вырабе дзіцячай парнаграфіі і захоўванні часткі агнястрэльнай зброі, піша meduza.io.

У снежні 2016 года Юрыя Дзмітрыева абвінавацілі ў вырабе парнаграфіі з удзелам яго непаўналетняй прыёмнай дачкі і распусных дзеяннях у дачыненні да яе, а таксама ў незаконным захоўванні часткі агнястрэльнай зброі. У красавіку 2018 года суд апраўдаў гісторыка па двух абвінавачваннях, прызначыўшы яму два з паловай гады абмежавання волі па артыкуле аб захоўванні зброі, але затым Вярхоўны суд Карэліі адмяніў гэты прысуд.

У чэрвені 2018 года ў дачыненні да Дзмітрыева распачалі яшчэ адну справу — аб гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да прыёмнай дачкі. Па гэтай справе ў ліпені 2020 года гісторык атрымаў тры з паловай гады калоніі строгага рэжыму. Пры гэтым суд апраўдаў Дзмітрыева па абвінавачванні ў вырабе дзіцячай парнаграфіі, распусных дзеяннях і захоўванні часткі агнястрэльнай зброі.

У верасні 2020 года Вярхоўны суд Карэліі адмяніў апраўдальны прысуд па трох згаданых артыкулах, даслаўшы справу на новы разгляд. Тады ж суд павялічыў з 3,5 да 13 гадоў тэрмін, прызначаны па артыкуле аб гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0