Ягора затрымалі 5 мая. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Першапачаткова яму закідалі, што Ягор агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «АГСБ».
У выніку канчатковае абвінавачванне Ягору выставілі па артыкулах ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
«Ягор у шоку», — каментавалі крыніцы патрабаванне пракурора.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
«Стакан у параўнанні з камерай — рай, кайфану ў цішыні». Палітвязень Дуднікаў даслаў маці ліст з-за кратаў, у якім апісаў умовы на Валадарцы





