Гэта вынікае з даных газатранспартнага аператара Gascade.

«Газпрам» напярэдадні на аўкцыёне «на дзень наперад» зноў не забраніраваў магутнасці для транзіту прыроднага газу праз Польшчу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» на панядзелак. Пры гэтым магчымасцю замовіць прапампоўку на панядзелак на ўнутрыдзённых таргах сёння ноччу кампанія таксама не скарысталася. Такім чынам, холдынг ужо тыдзень адмаўляецца ад браніравання прапампоўкі па трубаправодзе на наступныя суткі.

«Газпрам» пачаў зніжаць аб'ём браніравання транзіту газу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» тыдзень таму, а з мінулага панядзелка і зусім не браніруе магутнасці прапампоўкі газу па гэтым трубаправодзе. У выніку з 21 снежня фізічны паток газу па газаправодзе ідзе ў рэверсным кірунку з Нямеччыны ў Польшчу, піша ТАСС.

Уладзімір Пуцін заявіў, што «Газпрам» не браніруе магутнасці газаправода, бо адсутнічаюць заяўкі з боку еўрапейскіх спажыўцоў. На яго думку, рэверс дазваляе еўрапейцам перапрадаваць газ, набыты па доўгатэрміновых кантрактах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0