Увагу інспектараў ДПС аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС прыцягнуў Mercedes-Benz. Яго кіроўца няўпэўнена кіраваў машынай, а потым праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў спыніцца і павялічыў хуткасць. Пачаўся непрацяглы пераслед. Спынілі 27-гадовага мінчаніна, які знаходзіўся ў стане ап'янення. Па выніках агляду ў яго арганізме выяўлена 1,73 праміле алкаголю.

Высветлілася, што ўладальнік Mercedes-Benz знаходзіўся побач на пасажырскім сядзенні таксама пад уздзеяннем алкаголю і дазволіў сесці за руль свайму нецвярозаму таварышу.

У дачыненні да кіроўцы і ўласніка машыны складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных ч. 2 і ч. 3 арт. 18.15 КаАП адпаведна. Аўто ўзялі на ахоўную стаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0