Па даных платформы LiveTrade, якая складае «індэкс Бардо» (Bordeaux Index), у гэтым годзе на ёй было прададзена 220 тысяч пляшак алкаголю прэміум-класа, іх сярэдняя цана склала £230 ($308,5). У 10% выпадкаў цана за год вырасла больш чым на 30%.

Больш за ўсё на платформе падаражэла шампанскае.

Напрыклад, цана на Salon le Mesnil 2002 года падскочыла на 80%. Прыкладна настолькі ж яна вырасла і на іншай віннай біржы London International Vintners Exchange (Liv-ex).

Цяпер пляшка гэтага напою каштуе прыкладна £11,7 тыс. ($15,7 тыс.). Як адзначае Reuters, гэта перавышае 75-працэнтны рост біткойнаў.

Таксама гэта амаль у пяць разоў больш, чым 18-працэнтны рост індэкса NYSE FANG + TM (улічвае акцыі Tesla, Microsoft, Facebook, Amazon, Netflix і Google).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0