Плануючы «Вольную Мову», я думаў, што гэта найперш будзе пра моўную практыку, а не пра людское. Дакладней, фармаванне сяброўскіх кам'юніці было (і застаецца) адной з важнейшых задач праекта, але гэта бачылася хутчэй як пазітыўныя і бадзёрыя гаварыльні.

Але ўсё часцей бачу, што на нашых гутарках людзі не проста балбочуць, але дораць адно аднаму суцяшэнне. Напэўна, такім словам можна апісаць эмоцыю, якая там нараджаецца.

Неяк так склалася, што менавіта беларускамоўная прастора, якая шмат кім успрымаецца цяпер як прастора свабоды і чалавечнасці, стала найлепш пасаваць для душэўных гутарак. Не заўсёды эмацыйных, але амаль заўсёды цёплых.

Вось жа, напярэдадні Калядаў не пра мову, а пра людзей.

Калі вы хочаце падзяліцца кавалачкам сябе і згенерыраваць невялікую крыніцу супольнай радасці для іншых людзей, то далучайцеся. З вялікай доляй верагоднасці вы падтрымаеце кагосьці, хто цяпер смуткуе.

Вось тут можна запісацца і паспрабаваць сябе вядоўцам.

Або проста далучайцеся да гутарак. У нашых сацсетках мы штодзень публікуем анонсы сустрэч: Facebook, Instagram, Telegram.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0