Алег Груздзіловіч — падазраваны па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Па гэтым артыкуле пагражае да чатырох гадоў калоніі.
За кратамі таксама амаль месяц знаходзіцца фрылансер Свабоды Андрэй Кузнечык, на яго завялі крымінальную справу. Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ўжо паўтара гады ў зьняволенні. Яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
23 снежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваннем».
«Меншай пакутай адбыць прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай». Апублікаваны ліст Андрэя Кузнечыка на выпадак затрымання
«Радыё Свабода» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Дар’я Лосік





