Мужчыну затрымалі 20 снежня, калі ён прыйшоў па позве ў міліцыю. 

Па папярэдняй інфармацыі, ён трымае сухую галадоўку.

Год таму Анатоль Каханчык пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Пасля гэтага яму некалькі разоў давалі суткі, а таксама звольнілі з працы.

Цікава, што годам раней яго, як брыгадзіра-чыгуначніка, ветэрана Беларускай чыгункі, узнагародзілі медалём «За працоўныя заслугі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0