Банцара абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса за правядзенне перформанса ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка яму далі паўтара года хіміі.

Падчас суда ён абвясціў сухую галадоўку, якую трымаў больш за два тыдні. У верасні палітзняволенаму змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію, але ўжо 24 лістапада 2021 года Чыгуначны суд Віцебска адмовіў ў пераводзе музыкі ў калонію.

Высветлілася, што судовыя дакументы аформілі няправільна, бо спаслаліся на артыкул 415 Крымінальнага кодэкса, які нядаўна выключылі з заканадаўства.

Вечарам 18 снежня музыка мяркуе быць ужо ў Гродне. «Сустрэнуся з тымі сябрукамі, якія не пабаяцца: зараз атмасфера ў тусоўцы вельмі напружаная, усе баяцца. Пакладу вечарам дзяцей і буду ўсю ноч тусіць!» — падзяліўся Ігар Банцар з Hrodna.life. Пасля — «у вір працы»: накапілася шмат ідэй для новых праектаў.

Здароўе пасля зняволення, паводле яго словаў, «ніякае». Але з’язджаць з Беларусі нават для лячэнея ён не плануе. На наступным тыдні Ігар мяркуе пайсці да доктаркіі, каб яго накіравалі ў шпіталь для абследаванняў. Праблемы са здароўем пасля галадання і знаходжання ў СІЗА ён меў яшчэ да адпраўкі на «хімію». 

«План максімум — дажыць да Новага года без пасадкі, адсвяткаваць каталіцкае Божае нараджэнне і Новы год з дзецьмі і жонкай, з сям’ёй», — кажа музыка. Роздумы і разважанні ў яго зараз вельмі цяжкія — гэта выбар паміж творчасцю і самацэнзурай і адноснай бяспекай.

«Але калі мне хочацца камфорту, то мне трэба было валіць з краіны яшчэ ў жніўні мінулага года, калі мне першы раз сказалі, што пасадзяць».

«Хацеў паказаць, што гэта — фарс». Гродзенскі музыка Ігар Банцар прыйшоў у суд у ружовым, яго забраў АМАП

Жонка: «Ён пойдзе да канца». Музыкант з Гродна Ігар Банцар шосты дзень трымае за кратамі сухую галадоўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0