«Супольнасць журналістаў Літвы з непакоем сочыць за тым, як з дапамогай рэпрэсій спрабуюць патапіць свабодныя СМІ ў Беларусі. Журналістаў закрываюць у турмах, і літоўскія журналісты адчуваюць боль. Таму ў знак салідарнасці з закрытымі ў турмах беларускімі журналістамі літоўская супольнасць журналістаў вырашыла заснаваць для іх прэмію «Надзея свабоды»», — сказаў кіраўнік Літоўскага саюза журналістаў Дайнюс Радзявічус.

Прэмія ўручаецца з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (памер 1000 еўра). Гэтая прэмія была заснаваная ў мінулым годзе. Яе ініцыятары і мецэнаты — дэпутат Казіс Старкявічус, яго сям'я і дзве арганізацыі літоўскіх журналістаў.

Андрэй Аляксандраў — журналіст і медыяменеджар, экс-намеснік генеральнага дырэктара БелаПАН. Арыштаваны 12 студзеня 2021 года разам з Ірынай Злобінай; у чэрвені Аляксандраву выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Журналіст Андрэй Аляксандраў з СІЗА: Я не расчараваўся ў ніводным чалавеку

Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы моцны верш пад назвай «#»

Палітзняволеныя Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна збіраюцца ажаніцца ў СІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0