Дэпартамент па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі нацыянальнай пракуратуры Польшчы курыруе расследаванне пасадкі 23 мая 2021 года самалёта Ryanair у Мінску.

Падчас расследавання дапыталі пасажыраў і прадстаўнікоў авіякампаній. Быў усталяваны непасрэдны сведка падзей. Следчыя прыйшлі да высновы, што 23 мая ў дыспетчарскай у аэрапорце знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта і быў на сувязі яшчэ з адным чалавекам, якому дакладваў аб усіх дзеяннях.

Заяўляецца, што самалёту не пагражала бомба. Паведамляецца, што пілот атрымаў інфармацыю аб пагрозе яшчэ да таго, як з'явіўся ліст пра выбухоўку, якая нібыта знаходзілася на борце самалёта.

«Дзеянні ў мінскім аэрапорце, у тым ліку паводзіны экстранных службаў і персанала аэрапорта, таксама сведчылі аб поўнай адсутнасці пагрозы. Уся гэтая сітуацыя была толькі падставай, каб прымусіць пілота прызямліцца ў Мінску», — сказана ў паведамленні пракуратуры Польшчы.

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

У Мінтрансе пракаментавалі публікацыю NYT пра пасадку самалёта Ryanair

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0