С 19 по 23 декабря при костеле Пресвятой Троицы (Святого Роха) на Золотой Горке в Минске пройдет благотворительная ярмарка. Собранные средства будут направлены на восстановление после пожара костела

Пажар у Будславе здарыўся 11 мая, і мноства неабыякавых людзей і арганізацый з усёй краіны і з замежжа пачалі пералічваць ахвяраванні на адбудову святыні. Былі разабраныя завалы, расчышчаныя скляпенні, праведзены водаадвод і, нарэшце, усталяваны часовы дах.

Але працы на гэтым не заканчваюцца. У аварыйным стане пасля пажару і яго тушэння знаходзіцца купал базілікі, неабходнае правядзенне маштабнай рэстаўрацыі дзеля ўратавання ўнікальных фрэскавых роспісаў — славутых «аптычных» алтароў.

На наступным тыдні пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе дабрачынны Калядны кірмаш.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць у ім удзел. Кожны можа прынесці на кірмаш уласнаручна зробленыя рэчы (сувеніры, цацкі, малюнкі, вырабы з гліны, дрэва і іншых матэрыялаў).

Усё гэта можна будзе набыць за добраахвотнае ахвяраванне адвольнага памеру. Сабраныя сродкі будуць прызначаныя на адбудову будслаўскай святыні.

  • На кірмашы за рэкамендаваную мінімальную суму ахвяравання можна будзе набыць сувеніры, выкананыя з пашкоджаных пажарам матэрыялаў згарэлага даху будслаўскага касцёла.
  • На ўласнаручных вырабах можна пазначыць аўтарства і кантакты майстра.
  • Прыносіць свае вырабы на кірмаш можна з 13 па 19 снежня.
  • Пункт збору — касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44-А) з 7.30 да 20.00.
  • Адкрыццё дабрачыннага Каляднага кірмашу — 19 снежня ў 12.00.
  • Час працы — 19—23 снежня з 7.30 да 20.00

Матери Божьей Будславской, пишет catholic.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0