Яшчэ ў верасні Bloomberg абраў некалькі кампаній, якія могуць увайсці ў S&P 500 у найбліжэйшы час. Сярод іх была і кампанія EPAM «якая «перавышае парог рынкавай капіталізацыі для ўключэння», піша Dev.by.

Рынкавы кошт EPAM складае 33+ мільярда даляраў. За год EPAM «падаражэў» на 15 мільярдаў.

S&P 500 — фондавы індэкс, у які ўключаныя акцыі 500 кампаній, што таргуюцца на фондавых біржах ЗША і маюць найбольшую капіталізацыю. Хто ў яго ўвойдзе, вырашаюць аналітыкі кампаніі Standard&Poor’s.

Рашэнні аб змене складу індэкса прымаюцца невядомай групай супрацоўнікаў кампаніі-складальніка Standard&Poor's, яна збіраецца штомесяц, таму немагчыма даведацца загадзя, якія акцыі будуць дададзеныя. Пасля дадання ў індэкс S & P 500 акцыі кампаній сапраўды часта даражэюць, бо індэксныя фонды абавязаныя іх скупляць.

Акцыі EPAM між тым пасля рэкордаў у лістападзе патаннелі больш чым на 120 даляраў. У лістападзе на Нью-Ёркскай фондавай біржы максімальная цана акцыі была амаль 720 даляраў. Па выніках апошніх таргоў кошт акцый склаў 595 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0