На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
З ЦІП на Акрэсціна ён мусіў выйсці сёння ў 12:05, але гэтага не адбылося. Прычына трэцяга затрымання запар пакуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, Аляксандра і Ірыну затрымалі 30 кастрычніка.
Пазней стала вядома, што журналістка стала падазраванай паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ