Мікола Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна. Працаваў у рэдакцыі газеты «Ленінскі сцяг», карэспандэнтам «Літаратуры і мастацтва» (1977-1983), старшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1983-2002). У 2002-2014 гадах быў галоўным рэдактарам найстарэйшага Беларускага літаратурнага часопіса «Полымя», паведамляе БелТА.
Мікалай Мятліцкі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Лукашэнкі ў галіне культуры і мастацтва.





