«Захварэў на каранавірус, трапіў на ШВЛ, з тыдзень быў там, а потым стан палепшыўся. Пачаў есці, нейкую актыўнасць праяўляць, і вось праз суткі зноў стан моцна пагоршыўся. Зноў рэанімацыя — не ўратавалі.
Тое, што мы чулі на пахаванні са словаў, што на фоне згушчэння крыві ўтварыўся і адарваўся тромб, будзьце асцярожныя», — расказалі абставіны трагедыі знаёмыя з сям’ёй.
Віталь Маркаў родам з Гомельскай вобласці, працаваў на «Лукойле». Яго бацькі звязаныя з нафтавай сферай. Хлопец скончыў мехмат БДУ, потым пачаў атрымліваць юрыдычную адукацыю.





