Лекі пад назвай Paxlovid выпускаюцца ў капсулах.

У даследаваннях ўзялі ўдзел 1,2 тысячы хворых на карону з груп рызыкі. Толькі 0,8% з тых, хто прымаў лекі на працягу першых трох дзён пасля атрымання сімптомаў, апынуліся ў бальніцы. У групе плацэба гэты паказчык склаў 7%.

У ходзе выпрабаванняў ні адзін чалавек, які атрымаў прэпарат не памёр, у той час як у групе плацэба хвароба 1,6% чалавек скончылася смерцю.

У Pfizer заявілі, што прыпыняюць выпрабаванні і пачынаюць рыхтаваць дакументы для перадачы ва ўпраўленне па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША (FDA).

4 лістапада Вялікабрытанія першай у свеце ўхваліла прымяненне супраць кароны прэпарата малнупіравір вытворчасці кампаніі Merck.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0