Вярхоўны суд, куды з касацыяй звярнулася РФ, палічыў, што апеляцыйны суд, які ў 2020 годзе зацвердзіў рашэнне аб выплаце, праігнараваў адзін з аргументаў Расіі — аб тым, што акцыянеры Юкаса, як мяркуецца, здзейснілі махлярства ў арбітражнай працэдуры. Іншыя скаргі Расіі, у прыватнасці на юрысдыкцыю суда, былі адхіленыя.

Справа вернута ў Апеляцыйны суд для новых слуханняў і вынясення паўторнага рашэння па гэтым пытанні.

Першапачатковую пастанову аб выплаце 50 мільярдаў даляраў вынес трацейскі суд у Гаазе ў 2014 годзе. З тых часоў сума павялічылася на некалькі мільярдаў з-за працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0