«У сабакі гісторыя такая: у яго было двое гаспадароў, сям’я мінчукоў, яму і ёй па 48 гадоў, дзяцей няма.

Я асабіста іх не ведаў: калі захварэла яна, а потым ён, яны аддалі сабаку свайму сябру. Так выйшла, што з бальніцы яны не выйшлі, а прыяцель захварэў на каранавірус сам. Яму стала не да таго, і ён аддаў на дагляд ужо ў трэція рукі, свайму знаёмаму — майму сябру, з якім мы апекавалі Рыка.

Калі гаспадары памерлі, стала ясна, што неяк яго трэба ўладкоўваць. У сябра ўмоў не было, я ж мог узяць толькі на ланцуг, на вуліцу. А сабака хатні, ніколі на ланцугу не жыў, можа, і не вытрымаў бы зіму.

Таму мы ўжо кінулі заклік, і за суткі знайшліся людзі. Аказалася нават, што ўскосна ведаюць сабаку — бачылі, калі яго выгульвалі. Ну мы паглядзелі ўмовы, усё ў яго будзе добра, дзякуй богу людзі адгукнуліся», — расказаў Дзмітрый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0