Былыя сілавікі запэўніваюць, што галасы на запісе належаць начальніку ГУКВ МУС палкоўніку міліцыі Свірыду Максіму Аляксандравічу, начальніку УКВ КМ ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніку міліцыі Ушакову Сяргею Уладзіміравічу і Купчэню Аляксандру Сцяпанавічу, былому начальніку УАПП МГБ ГУУС, цяпер начальніку ГУАПП МУС.

Вырашае праблему затрыманага хлопца палкоўнік міліцыі Свірыд.

Да яго звярнуўся Мікуліч Андрэй Уладзіміравіч, «ва ўпраўленні горада працаваў». А да Мікуліча прыходзіў доктар, «які дапамагаў маме яго ў Мінскай абласной бальніцы, хірург вышэйшай катэгорыі».

«Кажа: сын вучыцца ў каледжы сувязі. Сёння ў яго абарона дыплома, вучыцца на адныя дзявяткі, ні разу да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Да 20-21 сядзеў, рыхтаваўся да здачы. Учора выйшаў на вуліцу ў чырвоных красоўках, яго хапанулі, склалі на яго пратакол. Малы ў шоку, бацька ў шоку, там усе ў шоку», ‒ распавядае Свірыд Ушакову.

«Ну, учора ж ніякіх акцый, нічога абсалютна не было», ‒ дадае Свірыд. Пры гэтым, паводле слоў Ушакова, было затрымана 43 чалавекі.

Ушакоў кажа, што трэба звязвацца з Купчэнем і з Падвойскім, начальнікам МГБ ГУУС Мінгарвыканкама.

Свірыд тэлефануе Купчэню. Распавядае, што хлопец выходзіў увечары з каледжа, яго затрымалі, а «ў малога адзінае што — гэта чырвоныя красоўкі».

«Пачалі яго затрымліваць. Там другі, не ён, не гэты Казлоўскі, а другі, трошкі непрыгожа сябе павёў. Ну і на іх склалі пратакольчыкі. І загналі іх у ЦІП. А ў малога сёння абарона дыплома ў каледжы. І бацька там: «Ды я галасаваў за прэзідэнта, ды я, блін, сумленны, а тут такая сітуацыя». Можа быць, можна нешта дзесьці можна з гэтым малым… Можа да разгляду пад зад нагой, а мы тут ужо са свайго боку пракантралюем яго прыбыццё на разгляд», ‒ просіць Свірыд.

«Я пачуў. Пазначыў я яго», ‒ адказвае Купчэня.

Чым скончылася гісторыя, невядома. Трэба меркаваць, хлопец трапіў на абарону дыплома, паколькі Свірыд гатовы быў і «Грыбу тэлефанаваць» [начальніку ГУУС Мінгарвыканкама].

Як падчас пандэміі начальнік з ГУБАЗіК уладкоўвае ў двухмесную палату свайго бацьку і яго сужыцельку — новы зліў

«Бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах». З'явіўся новы зліў ад хакераў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0