ABBА анансавала выхад альбома ў верасні. Тады ж гурт прадставіў дзве песні з яго: «I Still Have Faith in You» і «Don't Shut Me Down».
Шведскі гурт плануе вясной 2022 года прадставіць альбом на канцэрце з выкарыстаннем галаграм. Яго правядуць на арэне ў Алімпійскім парку Лондана, якую спецыяльна для гэтага пабудавалі.
ABBA была заснавана ў 1972 годзе. У 1975-м выйграла Еўрабачанне.
Voyage — дзявяты альбом. Мінулы альбом The Visitors быў выпушчаны ў лістападзе 1981 года. Неўзабаве пасля гэтага група распалася.