«Бакі дамовіліся аб формуле разліку цаны, правядзенні аўдыту запазычанасці «Малдоўгаз» і неабходнасці далейшых перамоў для ўстанаўлення графіка плацяжоў», — паведамілі ў ведамстве.
У адпаведнасці з пагадненнем, папярэдні кантракт паміж «Газпрамам» і «Малдоўгаз» падоўжаць на пяць гадоў з выкарыстаннем формулы разліку цаны, прапанаванай малдаўскім бокам.
Пастаўкі газу ў Малдову, згодна з новым кантрактам, пачнуцца 1 лістапада.
У «Газпраме» адзначылі, што кантракт аб пастаўках газу ў Малдову працягнулі «на ўзаемавыгадных умовах».
У канцы кастрычніка ў Малдове на месяц ўвялі рэжым надзвычайнага становішча з-за дэфіцыту газу. Праз некалькі дзён краіна ўпершыню купіла паліва не ў «Газпрама».
Некалькі дзён таму газета Financial Times пісала, што «Газпрам» прапаноўваў Малдове зніжку на газ у абмен на змяненне ўмоў пагаднення з ЕС аб бязмытным гандлі.