Качку ад містэра Парры лепей за ўсё рабіць на дравяным грылі. Аднак не бяда, калі ў вас яго няма, бо нават прыгатаванае ў духоўцы мяса дазволіць вам атрымаць асалоду ад прыёма ежы. Шэф-повар раіць гатаваць качку да сярэдняй ступені прасмажвання.

Каб зрабіць смажаныя качыныя грудкі з салатай, інжырам і вінаградам, вам спатрэбіцца:

  • 1 вялікая галоўка салаты радыкіё (можна замяніць любой іншай салатай з сямейства цыкорыевых)
  • 3 вялікія качыныя грудкі (зрабіце на скуры надрэзы)
  • соль
  • 4 сталовыя лыжкі слівачнага масла
  • палова палачкі карыцы
  • 1 сцябло чабору
  • 1 сцябло размарыну
  • 10 грамаў апельсінавай цэдры
  • 3-4 жмені чырвонага вінаграда
  • 500 грамаў спелага інжыра, разрэзанага на паловы ў даўжыню
  • 1 сталовая лыжка бальзамічнага воцату

Колькасць прадуктаў прыведзеная на 4 порцыі.

  1. Разагрэйце духоўку да 350 градусаў.
  2. Напоўніце сярэднюю каструлю вадой і пастаўце яе на пліту, уключыце вялікі агонь. Пасаліце ваду і бланшыруйце ў каструлі радыкіё, пакуль салата не стане трохі мягчэйшая (каля 30 секунд). Памясціце салату ў друшляк і высушыце яе.
  3. Пасыпце мяса соллю. Пастаўце на малы агонь вялікую патэльню і пакладзіце на яе качыныя грудкі скурай уніз. Смажце мяса 15 хвілін ці да таго моманту, пакуль тлушч, які будзе выцякаць з грудак, не застыне, не атрымае залаты колер і не пачне хрусцець.
  4. Перанясіце радыкіё ў патэльню да мяса і смажце каля 3 хвілін, пакуль салата не набудзе залаты колер.
  5. Перавярніце качку скурай уверх. Дадайце масла, карыцу, чабор, размарын, апельсінавую цэдру, інжыр, вінаград і воцат. Раўнамерна размясціце фрукты і салату ў патэльні.
  6. Перанясіце патэльню ў духоўку і пячыце там мяса яшчэ прыкладна 15 хвілін, пакуль качка не будзе прасмажаная да сярэдняй ступені.
  7. Дастаньце качку з патэльні і пакіньце яе на 10 хвілін. Пасля гэтага нарэжце грудкі на кавалкі таўшчынёй у 1-1,5 см. Перад падачай палейце качку соўсам з патэльні, размясціце каля яе на талерцы прыгатаваны інжыр, радыкіё і вінаград.

Рэцэпт на выходныя: восеньскі крамбл з казіным сырам і цукіні

Любіце дранікі? Тады прыгатуйце Rösti — швейцарскае смакоцце 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0