Мужчыны насаджвалі мякіш на рыбалоўны кручок, птушка хапала хлеб і апыналася ў смяротнай пастцы. Браканьеры выцягвалі качак, верагодна, душылі і складалі непадалёк у зарасніках, паведамілі ў «Навінах» на тэлеканале «Беларусь 4. Гродна».

Затрымалі бацьку і сына пасля званка на гарачую лінію Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Шкода ад такога варварскага палявання склала 5220 рублёў, колькі птушак злавілі мужчыны, не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Незаконнае паляванне». Санкцыі прадугледжваюць пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0