Міністэрства паведаміла, што ў сераду быў выкліканы прадстаўнік амбасады Беларусі і яму была ўручаная дыпламатычная нота, у якой выказваўся пратэст з-за згаданых бесперапынных парушэнняў дзяржмяжы.

Нота ўручаная з-за парушэння мяжы ў Друскінінкайскім самакіраванні. Сцвярджаецца, што беларускі памежнік падышоў да літоўскага памежнага слупа.

«МЗС патрабуе, каб Беларусь як мага хутчэй дала тлумачэнні з нагоды інцыдэнту і прыняла неабходныя меры, каб у будучыні такое не паўтарылася», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0