Намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў у эфіры «Радыё-Мінск» распавёў аб новай сістэме кіравання транспартнымі патокамі.

— У Мінску распрацаваны планы каардынаванага кіравання рухам. На 1-м гарадскім транспартным кальцы ўстаноўлены датчыкі, рэалізаваны супрацьзаторны алгарытм. На пр. Машэрава на ўчастку ад пр. Незалежнасці да пр. Пераможцаў святлафорамі кіруюць датчыкі. Сістэма самастойна, без удзелу чалавека мяняе планы святлафорнага рэгулявання, дадаючы альбо памяншаючы на святлафорах секунды, у залежнасці ад загрузкі, каб не было затораў. І сістэма спраўляецца са сваёй задачай, натуральна, пад кантролем спецыялістаў. Такую ж сістэму плануем укараніць на 2-м транспартным кальцы, каб рух там быў максімальна хуткім і камфортным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0