Сэнс прэтэнзій палягае ў тым, што ўлады лічаць, нібыта Чыж у свае найлепшыя камерцыйныя гады вывеў з Беларусі і схаваў за мяжой значную суму грошай, якая можа перавышаць мільярд даляраў. 

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Цяпер Чыжа змушаюць вярнуць гэтую суму, але для таго няма юрыдычных падставаў — афіцыйна бізнэсовец павінен вярнуць толькі тое, што яму налічылі ў 2016 годзе па першай крымінальнай справе за ўхіленне ад сплаты падаткаў. Гэта ён па графіку стараецца пагашаць.

Крыніцы НН адзначаюць, што сплата па першай крымінальнай справе і дала нагоду меркаваць, што грошы ў бізнэсоўца маюцца. А змена ўказа Лукашэнкі стварае юрыдычныя абгрунтаванні для спагнання новых сум.

Разам з тым, у бізнэс-колах выказваюць сумневы пра фінансавую паспяховасць Юрыя Чыжа. Няма сумневаў, што ў свой час ён распараджаўся мільярдамі, але значная частка яго актываў цяпер кіруецца іншымі бізнэсоўцамі. А сам Чыж шосты месяц знаходзіцца ў СІЗА. Разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькіх кампаній, якія засталіся партнёрамі пасля разгрому яго імперыі.

Прэтэнзіі ў сілавікоў узніклі да топ-менеджменту «Кварцкрэйдапрама» — прадпрыемства ў Маларыцкім раёне, якое забяспечвала крэйдай бярозаўскі завод па вырабе будматэрыялаў (з бізнэс-імперыі Чыжа). Ёсць пытанні да кіраўнікоў «Данпрада» — прадпрыемства на Валожыншчыне, якое вырабляла свініну.

Нарэшце, пачаліся праблемы ў «НафтаХімТрэйдынгу» — гэта адзін з апошніх бізнэсаў Чыжа, які працягваў працаваць. У сеткі з 11 заправак, тры з якіх знаходзяцца ў Мінску, забралі ліцэнзію на продаж паліва.

Як вядома «Нашай Ніве», гэта справа перагукаецца з ранейшай крымінальнай справай супраць Чыжа ў 2016-м, калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Але як можна меркаваць, рахунак яму выставілі немалы і расцягнуты ў часе. Ён па сёння вінны і дзяржаве, і бізнэс-партнёрам, якія спаганялі з яго даўгі праз суд. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?