У трэйлеры з'явіўся Бенедыкт Камбербэтч у вобразе доктара Стрэнджа. Згодна з сюжэтам, Пітэр Паркер просіць яго зрабіць так, каб усе забыліся, што ён Чалавек-павук, піша meduza.io.
У фінале трэйлера з'яўляецца Альфрэд Маліна ў ролі Доктара Васьмінога — злыдня з фільма 2004 года пра Чалавека-павука, у якім галоўную ролю сыграў Тобі Магуайр. А яшчэ ў роліку ёсць адсылка да Зялёнага Гобліна — галоўнага антаганіста з іншай карціны пра Чалавека-павука з Тобі Магуайрам.
Прэм'ера новага фільма пройдзе 16 снежня 2021 года.