Кінафестываль «Лістапад» з’явіўся ў 1994 годзе. Яго фармат лепш за ўсё ілюструюць назвы. У першы год форум называўся «Фестываль постсавецкага кіно «Лістапад»», да пачатку нулявых — Міжнародны кінафестываль краін СНД і кран Балтыі.

У Мінску паказвалі кіно, знятае ў былых савецкіх рэспубліках, а сам форум успрымаўся дастаткова правінцыйным.

«Лістапад» у сучасным выглядзе з’явіўся ў 2010 годзе. Тады яго арганізатарам стаў прыватны культурны цэнтр «АртКарпарэйшн» (дырэктар Анжаліка Крашэўская, праграмны дырэктар гульнявога кіно Ігар Сукманаў), што таксама арганізоўваў тэатральны фестываль ТЭАРТ.

Пераможцу стала вызначаць прафесійнае журы. У афішы з’явіліся стужкі ад такіх зорак сусветнага кіно, як Сяргей Лазніца і Павел Паўлікоўскі. Сам форум атрымаў сталую акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў.

«Лістапад» стаў фестывалем еўрапейскага ўзроўню. Але «Беларусьфільм» не мае досведу арганізацыі такога форума і такіх міжнародных сувязяў, як супрацоўнікі «АртКарпарэйшн». Да пачатку новага форума застаецца ўсяго некалькі месяцаў.

У выніку дасягненні дзясятых гадоў рызыкуюць быць страчанымі. Тады «Лістапад» непазбежна вернецца да таго, з чаго пачынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0