Упершыню такая акцыя адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі. Яе сутнасць у тым, што глядач знаходзіць на сваім крэсле картачку палітвязня і як бы разам з гэтым чалавекам, што фізічна не можа прысутнічаць на сеансе, глядзіць фільм.

«Гэта спакойная акцыя, без слоў — усё па-беларуску», — каментаваў Аляксей Палуян. 1 ліпеня «Кураж» выйшаў у пракат у Германіі, дзе папярэдне мае быць паказаны прынамсі ў дваццаці пяці гарадах.

Падчас гэтых паказаў рэжысёр працягвае ладзіць акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі — яны ўжо адбыліся ў Брэмене, Дзюсельдорфе, Франкфурце і Касэлі. «Наперадзе дзясяткі іншых гарадоў!» — абяцае Аляксей.

У канцы чэрвеня фільм сталі паказваць на вялікіх экранах Аўстрыі. Публічная прэм’ера «Куража» на Берлінале адбылася 11 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0