Да Наталлі прыйшлі з ператрусам, бо цяпер па ўсёй Жабінцы шукаюць людзей, якія раскідалі па горадзе партрэты Лукашэнкі, вымазаныя фекаліямі. 

«Нашай Ніве» распавялі, што гэтыя партрэты раскідалі даўно, больш за месяц таму. Але цяпер шукаюць, хто зрабіў, ходзяць да ўсіх актыўных людзей.

У Дырман сілавікі забралі тэлефон, бела-чырвоны парасон, вокладку на пашпарт з Пагоняй і кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь».

Таксама падчас ператрусу прагледзелі тэлефон яе дачкі. Там знайшлі фота, дзе Наталля стаіць з бела-чырвоным парасонам, побач людзі са сцягам: бела-чырвона-белы сцяг з жабкай на ім. Тэлефон дачцэ аддалі, але тую фотку сілавікі спампавалі сабе. І ў выніку за яе на Наталлю склалі пратакол за пікет.

Ці будзе суд і калі ён будзе па тым пратаколе — пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0