Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы Беларусі.

Еўрапейскі Савет таксама патрабуе неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега, заклікае Міжнародную арганізацыю цывільнай авіяцыі ў тэрміновым парадку расследаваць гэты інцыдэнт, прапануе прыняць далейшыя эканамічныя санкцыі, выказаў салідарнасць з Латвіяй у сувязі з высылкай латвійскіх дыпламатаў.

Рашэнне пакуль што не ўступае ў сілу, яно павінна быць яшчэ ўзгоднена і зацверджана ў Радзе ЕС на ўзроўні міністраў.

Нагадаем, 23 мая над тэрыторыяй Беларусі быў вымушаны сесці рэйс Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Самалёту давялося змяніць курс і здзейсніць пасадку ў Мінску з-за паведамлення аб бомбе на борце. У самалёце знаходзіўся Раман Пратасевіч. Пасля пасадкі ў Мінску яго затрымалі.

Рашэнні саміту ЕС павінны быць зацверджаныя Радай ЕС на ўзроўні міністраў. Пакуль яны не набылі моц. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», санкцыі набудуць моц 19 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0